Użlany, starożytne miasteczko żydowskie, do dóbr tejże nazwy należące, niegdyś biskupów wileńskich, od początku wieku XIX rodziny Kopciów. Gubernja mińska, powiat ihunieński, poczta w miejscu, gmina, Pereźyry. Na cmentarzu przy folwarku spoczywają zwłoki uczonego ś. p. Michała B-)hosza Szyszki, zmarłego w niedalekim Olchowie 1877 roku.
ВУЗЛЯНЫ – вёска, цэнтр сельсавета i саўгаса «Барацьба», за 55 км на паўночны захад ад раеннага цэнтра, 6 км ад чыгуначнага прыпынку Седча на лiнii Мінск-Асiповічы, пры рацэ Вушанка. Старажытнае пасяленне, калiсьцi належала вiленскiм біскупам.
Вось што сказанае аб назве вёсцы ў «Кратком топонимическом словаре Белоруссии»: «Узляны – село Пуховичского района. Топонимы балтийского происхождения, эквивалент термину гать – настил из жердей на болотистой дороге. Название сопоставимо с литовским uzlos – настил из жердей». Другая версія паходжання — ад слова “вузел” (вёска стаіць на скрыжаванні дарог, звязвае паміж сабой шматлікія мястэчкі).
Упершыню у афіцыйных дакументах згадваецца ў II палове XVII стагоддзя. Вузляны дзяліліся на дзве паловы: у мястэчцы Вузляны пражывала ў асноўным яўрэйскае насельніцтва, у с. Паляны – пераважала беларускае. Першае згадванне пра с. Паляны адносіцца да пачатку XVII ст. Гэта было невялікае пасяленне, якое належыла польскім памешчыкам.
У канцы XVII ст. у с. Паляны была пабудавана прыхадская царква ў імя Полага (Пакрова) Найсвяцейшай Багародзіцы Віленскім біскупам князем Якавам Масальскім, а ў 1839г. перабудавана памешчыкамі Стрэнкоўскімі.
«Историко-статистическое описание Минской губернии», Санкт-Петербург, 1864г.): «Штатного жалованья притчу 236 р., земли около 59 десятин, прихожан мужского пола 523, женского пола 626 душ. К ней принадлежит Косько-Демянская часовня в деревни Озеричин. Построена неизвестно когда и кем, а в 1813г. перестроена помещиком Климонтовичем и прихожанами».
«Описания церквей и приходов Минской епархии», 1879г.:
«Настоящая приходская церковь во имя Покрова Пресвятой Богородицы, капитально ремонтировалась в 1819г. на средства местного помещика и прихожан. Здание деревянное, устроена продолгова
тым крестом с двумя глухими куполами, гонтовою крышей, одним рядом окон и одной входной дверью.
Всё здание церкви находиться в совершено ветхом состоянии. Внутренне пространство заключает в себя около 25 квадратных сажень, пол кирпичный, потолок наслан досками, стены выбелены, к отоплению церковь не приспособлена. Дощатый иконостас старого устройства, покрашенный в голубой цвет, состоит из 12 икон, расположенных в 2 яруса. Необходимые утварные вещи имеются в достаточном количестве, но все малоценны, за исключением серебряного напрестольного креста. Евангелий богослужебных 2, оба в лист, в медном вызолоченном окладе, с финифтами, из прочих богослужебных книг недостает только месячных миней. Церковный архив в порядке. В нем хранятся метрические книги и приходские списки с 1822г.
В колокольне, устроенной отдельно от церкви, имеются 3 колокола: в 6, 3 и 2 пуда. Вокруг погоста церковного устроена простая деревянная ограда.В состав прихода входят следующие селения: Узляны, Озеричин, Гребень, Бахоровичи, Бирчуки и Еськовичи – самый дальний пункт прихода – 8 вёрст. Прихожан числится мужского пола 1177; женского 1218 душ. Все они крестьянского сословья, к церкви довольно усердны, к требования веры внимательны. Каждая деревня имеет свой праздник, в который совершается крестный ход по селению.
По штату при сей церкви положен причт, состоящий из настоятеля и 2 псаломщиков. Настоятелем состоит священник Иоанн Борзаковский, окончил курс наук в духовной семинарии, священствует с 1863г.
Церковного дохода поступает в течении года 100 р. Причь пользуется церковной землей и помещениями. Земля расположена в 4 участках (59 десятин), усадьба расположена при церкви. Сколько пахатной и сенокосной земли не известно, так как плана при церкви и межевой книги нет. Из причтовых строений имеются: дом, амбар, варивня, 2 скотских сарая, гумно, сарай для склада хлеба и сена в пользовании священника, а для причетника только дом и скотский сарай. Все строения, за исключением одного скотского сарая, построенного для священника прихожанами в 1877г., находяться в ветхом состоянии. Осмотр строений комиссией был ещё в 1867г. и тогда уже признано было необходимым возвести вновь все постройки.
При церкви существует церковно-приходское попечительство и таковое же училище в д. Озеричин. Процент грамотности между прихожанами незначителен. Богадельни в приходе нет».
У канцы XIX ст. царква зусім здрахлела і было вырашана пабудаваць новую. У канцы снежня 1898 года новая царква сяла Паляны ў імя Полага (Пакрова) Найсвяцейшай Багародзіцы была пабудавана і асветленая пры удзеле мясцовага святара Паўла Васюковіча. Царква дзейнічала да сярэдзіны 60-х гг. XX ст.
У 1840 годзе ўдава Стрэнкоўская падзяліла Вузляны на валоданні сваіх дачок: Зузаны – жаны Івана Лапава (Лапы) і Юліі – жаны Багуслава (Арцёма Георгіевіча) Копцава (Копаця). Копцавым дасталіся Вузляны, а другая палова, названая народам «Зузанполем» ад пабудаванага фальварка, належыла Лапавым.
У гэты ж час каля 200 яўрэяў «асела» у дадзенай мясцовасці. Займалісь яны пераважна дробезевым гандлем, так як мястэчка атрымала прывілеі у нядзельным гандлі.
А вось як апісваюцца Вузляны ў кнізе “Полное географическое описание нашего отечества”, Т.9, 1905г. (апісанне вёсцы адпавядае 1886г.):
«Узляны – Игуменского (Червенского) уезда, Минской губернии Пережирской волости. В 5 верстах от м. Дудичи на северо-восток, по дороге на Дукору лежит при реке Ушанка местечко Узляны (Ужляны), или Поляны, в холмистой местности с довольно плодородной почвой. В местечке 3 лавки, винокуренный завод, дворов – 73, жителей – 624, причём в населении преобладают евреи, в местечке есть православная церковь, синагога и почтово-телеграфное отделение».
У канцы XIX ст. сярод землеўладальнікаў Вузлян значыліся Капец Філіпіна Матвееўна, дваранка, католік – маёнтак Вузляны Пярэжырскай воласці, 300 дзесяцін зямлі, Трафімаў Міхал Паўлавіч, ганаровы грамадзянін, праваслаўны – маёнтак Сузанполь (Зузанполе) Пярэжырскай воласці, 200 дзесяцін зямлі («Список землевладельцев Минской губернии», Мн., 1889г.).
Паводле перапісу 1897 г. – в. Вузляны – 135 двароў, 374 душ мужскога полу, 431 душ жаночага полу. А па данных «Дореволюционной энциклопедии»: «в 1897г. жителей в д. Узляны – 690 человек, из них – 658 – евреев. М. Узляны расположено в 10 верстах от ближайшей станции Руденск Либаво-Роменской железной дороги».
На пачатку XX ст. на месцы сучаснага населенага пункта было 2 вескi з назвай Вузляны. У адной мелася 75 двароў, 502 жы¬хары, у другой — 76 двароў, 570 жыхароў. Побач з iмi знаходзiлiся аднайменныя маёнтак (3 двары, 67 жыхароў) i мястэчка (105 двароў, 867 жыхароў). Працавалi пра¬васлаўная царква, сiнагога, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, царкоўнапрыходская школа (адкрыта у 1903 г.). На святы праводзiлiся таржкi.
У 1914 годзе ў Вузлянах мелася Дзяржаўная ашчадная каса № 117 пры Мінскам аддзяленні Дзяржаўнага банка.
Усе гэтыя населеныя пункты ўваходзiлi ў склад Пярэжырскай воласцi Iгуменскага павета Мiнскай губернi. Паводле перапiсу 1917 г. у Пярэжырскай воласцi Iгуменскага павета побач знаходзi¬лiся 5 населеных пунктаў з назвай Вузляны: мястэчка, 102 двары, 690 жыхароў; сяло, 78 двароў, 438 жыхароў; веска Вузляны (яна ж — Паляны), 10З двары, 521 жыхар; два маёнткi, 78 жыхароў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi тут створана працоўная школа 1-ай ступенi, у якой вучылася ў 1922 г. каля 70 дзяцей, працавалi 2 настаўнiкi.
. У 20-х гадах XX ст. адбылося вызваленне Вузлян ад памешчыцкай улады. 3 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета.
З-за частых пашкоджанняў шлейфа тэлеграфных ліній мясцовым паштарам прыходзілася хадзіць пяшком да ж/д станцыі 7,5 км. З пачтовым вагонам абмен поштай праходзіў 3 разы у нядзелю.
У 1930г. старшынёй с/с быў Юркевіч Міхась Андрэявіч. У 1933 г. былi калгасы iмя I.Сталiна i iмя У.Ленiна, 2 млыны, шавецкая майстэрня, 2 кузнi. 3 1938 г. вёска Вузляны.
Да вайны ў Вузлянах было 14 магазінаў, аптэкак, бальніца на 38 коек (глаўурач – Крупіцкі), цырульня, пажарная, пошта, сельсавет, піўная, пякарня, карчма, сінагога, малітоўная хата, праваслаўная царква, школа 4 класы, а затым 7-летка, школа пры сінагозе, медпункт. У пякарні заказвалі пірагі на усе выпадкі жыцця: і радзіны, і вяселлі, і святы. Працавалі арцелі: шавецкая, кравецкая, швейная, сталярная. Чухалі поўсць і валялі валёнкі. Уздоўж галоўнай вуліцы з абодвух бакоў былі драўляныя маставыя.
У 28 чэрвеня 1941 г. была акупiравана нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi. 8.10.1941 г. гiтлераўцы загубiлi 375 мiрных жыхароў – яўрэяў, якія жылі ў Вузлянах. Больш за 100 чалавек засталося ў жывых. Мужчыны зыходзілі раней, думаючы, што будуць забіваць толькі дарослых мужчын. Сярод яўрэяў, якія на той час засталіся ў Вузлянах, выратаваліся пасля расстрэлу Фрыд Беба, Мейта
(Мордзюхова; выратавалася, схаваўшыся ў бочцы з мазю, якой гандлявала), Файба, Сырлін з братамі і сястрой схаваліся ў Шалягах.
Супраць акупантаў дзейнiчалi падпольшчыкi, а ў наваколлi вескi — партызаны брыгады «Беларусь». 4.07.1944 г. вызвалена. Асаблiва вызначылiся воiны 5-ай батарэi 220-га знiшчальна-процiтанкавага артылерыйскага палка 48-ай Армii 1-га Беларускага фронту над камандаваннем гвардыi капiтана А.К.Леанцюка, якiя ра¬зам з узводам прыдадзеных танкаў вялi на працягу 3 гадзiн жорсткi бой супраць намнога большых сiл акупантаў, адбiлi 6 варожых атак, знiшчылi больш за 600 гiтлераўцаў, 2 самаходныя гарматы, 4 мiнаметы, 9 аўтамашын i бронетранспарцераў, 6 кулямётаў. За мужнасць і адвагу гвардыі капітану А. К. Леанцюку, гвардыi сяржантам Дз. Л. Чапусаву, А.Р.Чарняку, Я.Г.Курачкiну i гвардыi малодшаму сяржанту В.Ф.Токараву (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1970 г. 166 двароў, 447 жыхароў. У весцы працуюць дзiцячы сад-базавая школа, фельчарска-акушэрскi пункт, бiблiятэка, Дом культуры, ашчадная каса, 2 магазiны. На 1.01.2002 г. 151 двор, 399 жыхароў.
Если кому-то нужно, могу перевести с белорусского на руский