Версия для печати
- Генеалогическая база знаний: персоны, фамилии, хроника //baza.vgd.ru
-- Географический список //baza.vgd.ru/index.php?f=3
--- ОЗЯТЫ - OZYATY //baza.vgd.ru/index.php?t=69064
-- Tea написал 22 мая 2007 13:40
ОЗЯТЫ Жабинсковский р-н, Брестская область, усадьба Верещаков (19в, не сохранилась), парк (19в.), так же сладели Шепетовские, Выгоновские (18век - разрушена после 1939)
Вёска Азяты (Азято) заснавана не пазней сярэдзіны XV ст. Першая пісьмовая згадка адносіцца да 27.01.1516 г. — прывілей вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Сідару Фёдаравічу Гайку на атрыманне апошнім надзелаў у Азятах. У XVI —XVIII стст. былі маёнткам на гаспадарскіх землях Берасцейскай эканоміі, у якасці ўзнагароды за службу шмат разоў пераходзіў у карыстанне прадстаўнікам розных сем'яў. Яго ўладарамі былі Я.М. Гайка (да 1569 г.), П. Цыпрыскі (1569-1594 гг.), Я. Звер (1594-1605 гг.), А. Г. Сумарок (Самарок) (1605-1609 гг.), А. Пясецкі (1609-1640 гг.), Г. Пясецкая (1640-1641 гг.), Г. Сакалінскі (1641-1654 гг.), П. Дунін-Раецкі (1654-1659 гг.), Ц.П. Бжастоўскі (1659-1674 гг.), Я.У. Бжастоўскі (1674-1695 гг.), Я.П. Нестаровіч (1695-1726 гг.), М. Нестаровіч (1726-1731 гг.).
Першая рэвізія Азят зроблена ў 1566 г.: належалі да Старасельскага войтаўства Палескай воласці, мелі 58 валок (каля 1240 га зямлі) і засценкі. Уладальнікі маёнтка Ян Гайка (у 1566 г.) і Ян Нестаровіч (у 1721 г.) абраліся берасцейскімі кашталянамі. У 1661 г. Цыпрыян Павел Бжастоўскі атрымаў права на маставое мыта (падатак) у Азятах. З 1674 г. утварылася Азяцкая староства (з дазволу караля Яна III Сабескага). У 2-й палове XVI-XVIII стст. адбываліся шматлікія размежаванні азяцкіх земляў (буйнейшыя ў 1570, 1602, 1667 і 1782 гг.). У сярэдзіне XVIII ст. адасобіліся маёнткі Азяты Вялікія, Азяты-Засаднікі, Азяты Малыя.
У XVIII ст. Азяты зрабіліся цэнтрам аднайменнага ключа Брэсцка-Кобрынскай эканоміі. З 1861 г. утварылася Азяцкая воласць Кобрынскага павета. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Азяты былі адным з буйнейшых паселішчаў раёна. У 1795 г. тут жылі 674 чалавекі, у 1816 г. — 699, у 1865 г. — 652, у 1897 г. — 714. З 1861 г. пачало дзейнічаць народнае вучылішча. На пачатку XX ст. існавалі валасное праўленне, пошта, ашчадная каса. У 1914 г. у Азяцкай воласці жылі 5639 жыхароў.
Царква з'явілася ў XV ст. клопатамі паноў Гайкаў. З 1555 г. яны атрымалі права прызначаць у царкву святароў. У 1722 г. прычтавыя землі (Засаднікі) былі адмежаваны ад суседніх. У 1867 г. на сродкі прыхаджан пабудавана новая царква замест старой. У 1912 г. яе наведаў епіскап гродзенскі і брэсцкі Міхаіл (Ермакоў). У 1867-1877 гг. вяліся царкоўныя летапісы.
З 1919 г. Азяты ўвайшлі ў склад Брэсцкай акругі, а з 4.02.1921 г. далучаны да Палескага ваяводства як цэнтр гміны (існавала да 1939 г.). Насельніцтва на 1935 г. — 583 чалавекі, мелася 55 двароў, існавала польская народная школа.
Азяцкі сельсавет утвораны 12.10.1940 г. у складзе Жабінкаўшчыны (у 1959-1966 гт. — у Кобрынскім раёне). У 1970 г. у Азятах было 182 двары, 543 жыхары, у 1998 г. — 231 двор, 638 жыхароў — гэта самая вялікая вёска раёна, якая з'яўляецца цэнтрам калгаса «Беларусь». Маюцца аддзел сувязі, ветэрынарны участак, сярэдняя і музычная школы, дзіцячы садок, цэнтральны сельскі дом культуры, медпункт, ашчадная каса.
Азяты — радзіма этнографа і гісторыка Ю.Ф. Крачкоўскага (1840-1903 гг.).
Літ.:А. Р. БензярукПамяць. Жабінкаўскі раёнМінск, Ураджай, 1999
2003-2015, Всероссийское генеалогическое древо
Этот форум работает на скрипте Intellect Board
© 2004-2010, 4X_Pro http://xxxxpro.ru